Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыводзяць у парадак горад пасля зімы

20 марта 2019

Населеныя пункты абнаўляюцца пасля зімы. Добраўпарадкаванне актывізавалася ва ўсіх раёнах сталіцы - спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыводзяць у парадак месцы адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі, фарбуюць асвятляльныя прылады ўздоўж магістраляў. Акрамя таго, мяняецца і ландшафтны дызайн – вясной у Мінску плануецца высадзіць больш чым 2 мільёны кветак.