Спецыялісты правялі ацэнку сталічных вакансій

20 февраля 2018

Вызначыць самыя патрэбныя прафесіі на рынку. Барометр працаўладкавання складзены ў Мінску - спецыялісты правялі ацэнку сталічных вакансій. Самыя запатрабаваныя - медыцынскія работнікі, выхавальнікі дзіцячых садкоў, а таксама інжынеры. Сярод рабочых - бетоншчыкі, мантажнікі і муляры. Каб паскорыць пошук працоўнага месца, ёсць магчымасць атрымаць новую прафесію ў тым ліку ў рамках бясплатных адукацыйных праграм.

Службы занятасці Мінска плануюць і электронныя кірмашы, каб убачыць спіс вакансій анлайн і дамовіцца пра сустрэчу з працадаўцам.