Спецыялісты плануюць разгледзець магчымасць адкрыцця аддзяленняў Рускага геаграфічнага таварыства ў Беларусі

11 июня 2013

Сяргей Шайгу - прэзідэнт Рускага геаграфічнага таварыства - не выключыў развіццё адносін па гэтай лініі з Беларуссю. Паводле яго слоў, супрацоўніцтва з іншымі краінамі важна для таварыства. І спецыялісты плануюць разгледзець магчымасць адкрыцця аддзяленняў Рускага геаграфічнага таварыства за мяжой, у тым ліку і ў Беларусі. Рускае геаграфічнае таварыства было заснавана ў 1845 годзе для арганізацыі практычных палявых даследаванняў, экспедыцый у розныя часткі Расіі і свету.