Спецыялісты Асвода штодня манітораць вадаёмы

19 февраля 2019

Асвод папярэджвае аб няпростай абстаноўцы на вадаёмах Беларусі. Штодня спецыялісты манітораць вадаёмы. Трывожная сітуацыя ў Брэсцкай вобласці. На рэках Піна і Мухавец таўшчыня лёду не перавышае 10 сантыметраў. Заходняя Дзвіна і Днепр у Віцебскай практычна ўскрытыя, хадзіць па лёдзе небяспечна. Па назіраннях спецыялістаў Гідрамета, ледастаў захоўваецца ў асноўным на вадасховішчах і азёрах. Але пры гэтым рыбакам неабходна быць максімальна асцярожнымі.

Штодня інфармацыя наконт стану лёду і ўзроўню вады ў рэках і азёрах размяшчаецца на інтэрактыўных картах Белгідрамета. Згодна з папярэднімі прагнозамі, надвор'е ў найбліжэйшы час будзе спрыяць павольнаму раставанню лёду.