Спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана і Малдовы сабраліся на міжнароднай канферэнцыі ў Акадэміі МУС

5 декабря 2019
Веды павінны падавацца ў агульнай сістэме, а дысцыпліны  мець сувязь паміж сабой. Гэта галоўны пасыл міжнароднай канферэнцыі ў Акадэміі МУС Беларусі. Такія форумы наша навучальная ўстанова праводзіць раз на два гады. Сёлета сабраліся спецыялісты і курсанты з Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана і Малдовы. Тэма сустрэчы "Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі". У гэтым пытанні ў беларускіх выкладчыкаў ужо ёсць сур'ёзныя напрацоўкі. 

Таксама падчас канферэнцыі нададуць увагу кадравай палітыцы і адукацыі кіраўнікоў. У гэтым пытанні Акадэміі МУС закліканы дапамагчы спецыялісты з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.