Спецыялісты Адміністрацыі Прэзідэнта працягваюць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі

22 июня 2020
Так, у праблемных сітуацыях жыхароў Дзяржынскага раёна сёння разбіралася начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Вольга Шпілеўская. Падчас тэлефоннага, а затым і асабістага дыялогу ўтварылася некалькі блокаў пытанняў. Першы - жыллёва-маёмасныя спрэчкі Другі, і, мабыць, асноўны - сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мясцовых жыхароў хвалюе тэма добраўпарадкавання і, у прыватнасці якасці дарожнага пакрыцця адразу на некалькіх вуліцах Дзяржынска - Працоўнай, Макаўчыцкай і Палявой.

Усяго як па тэлефоне, так і ў фармаце тэт-а-тэт Вольга Шпілеўская разгледзела больш як 20 пытанняў жыхароў Мінскай вобласці. Рашэнні па ўсіх узятыя на кантроль Адміністрацыяй Прэзідэнта.