Спецыялісты Адміністрацыі Прэзідэнта працягваюць выязныя прыёмы грамадзян

22 января 2020
Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта працягваюць выязныя прыёмы грамадзян. У праблемных сітуацыях жыхароў сталіцы сёння разбіраўся памочнік Прэзідэнта па горадзе Мінску Віталь Прыма. Сярод галоўных тэм - жыллёва-камунальныя пытанні, у прыватнасці - капітальны рамонт дамоў. Закранулі пытанне міжгародніх пасажырскіх перавозак. Павышаную ўвагу звярнулі на рэканструкцыю дамоў у прыватным сектары. Так, мінчанін Аляксандр Сямкоў больш за 10 гадоў не можа зацвердзіць у дакументах статус свайго жылля па вуліцы Быхаўскай.

Праблемныя сітуацыі Віталь Прыма ўзяў на асабісты кантроль. Усяго ён разгледзеў сёння два дзясяткі пытанняў.

Віталь Прыма, памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па г. Мінску: "Мы прынялі рашэнне прааналізаваць сітуацыю ў Мінску менавіта па такіх дамах, дзе праводзілі рэканструкцыю. Для таго каб прыняць рашэнне, якое дазволіць у далейшым урэгуляваць недахопы ў дадзенай сферы. Даныя прыёмы патрэбныя, таму што гэта свайго роду механізм, калі мы можам убачыць непасрэдна праблемы, якія хвалююць людзей".

У наступным месяцы ў памочніка Прэзідэнта па горадзе Мінску запланаваны два прыёмы грамадзян. Яны пройдуць у адміністрацыях раёнаў сталіцы.