Спецыялістаў для працы на беларуска-кітайскім прадпрыемстве "МАЗ-Вейчай" па выпуску рухавікоў будуць рыхтаваць у новым вучэбным цэнтры. Яго адкрыццё адбылося сёння ў аўтамеханічным каледжы сталіцы. У будаўніцтва інвеставаў кітайскі бок. Партнёры з Паднябеснай выдзелілі неабходнае абсталяванне амаль на 2 мільёны рублёў. Новыя тэхналогіі будуць вывучаць не толькі студэнты каледжа, але і спецыялісты сэрвісных цэнтраў краін - пакупнікоў беларускага МАЗа. Адзначым, рашэнне пачаць будаўніцтва завода і вучэбны цэнтр прынялі падчас візіту Кіраўніка нашай дзяржавы ў Кітай у 2016 годзе пасля падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве.
Новы вучэбны цэнтр ужо назвалі інавацыйным. Свае дзверы для вучняў ён расчыніць заўтра. Наступны крок, па словах кітайскіх партнёраў, - стварэнне такога ж цэнтра па каробках перадач.
У Мінску адкрыўся цэнтр вытворчых тэхналогій
13 октября 2019













