Спецфонд для выплаты зарплат на прадпрыемствах-банкрутах хочуць стварыць у Беларусі

20 января 2020
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі рыхтуецца правесці восьмы з'езд. Маштабнае мерапрыемства пройдзе ў канцы лютага. Пра гэта сёння ў Палацы Незалежнасці гаварылі Прэзідэнт Беларусі і старшыня ФПБ Міхаіл Орда. Кіраўнік дзяржавы адзначыў ролю арганізацыі ў грамадскім і палітычным жыцці краіны. На маштабны прафсаюзны з'езд прыедуць 511 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў. Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у асабістым удзеле ў працы гэтага з'езда.

Прапановы ФПБ

Прымалі ўдзел прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў і ў галоўнай палітычнай падзеі 2019. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ФПБ за актыўны ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі. Амаль дзесяць тысяч чалавек ад аб'яднання працавалі ў выбаркамах. 

На сустрэчы гаварылі і пра зарплаты на прадпрыемствах-банкрутах. Як распавёў журналістам кіраўнік прафсаюзаў, у Беларусі хочуць стварыць спецыяльны фонд для рашэння гэтай праблемы. Запазычанасць па заработнай плаце і ўнёсках у Фонд сацабароны з боку прадпрыемстваў-банкрутаў сёння складае каля 30 млн рублёў.

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Гэта дазволіць людзям забяспечваць сябе, мець вызначаныя грошы і займацца пошукам працы. І самае важнае, што гэтыя страхавыя ўнёскі будуць пералічвацца ў ФСАН".

Прафсаюзы на варце інтарэсаў работнікаў


Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць і вялікую працу па абароне работнікаў. За чатыры гады спецыялісты выявілі больш як дзвесце тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы. Больш за тое, наймальнікі ў пераважнай большасці выпадкаў вырашалі праблему. Па патрабаванні аб'яднання работнікам выплацілі каля дваццаці мільёнаў рублёў. Як правіла, гэта альбо незаконна ўтрыманыя, альбо нявыплачаныя сродкі.