Спектр тэм і геаграфія пытанняў акцыі БелТА "Ваша пытанне Прэзідэнту"

28 февраля 2019

Задаць сваё пытанне Прэзідэнту можа кожны. Яшчэ некалькі гадзін нашы калегі з Беларускага тэлеграфнага агенцтва будуць прымаць пытанні. І, як стала вядома, да гэтай хвіліны праз анлайн-сэрвіс і акаўнты БелТА ў сацсетках ужо прынята больш як 1,5 тысячы зваротаў і лістоў.

Спектр тэм самы шырокі. Ад сацыяльнай абароненасці, стварэння працоўных месцаў, набыцця жылля і мер па росце дабрабыту насельніцтва да знешняй палітыкі, інтэграцыйнай тэматыкі, пагранічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі.

Разнастайная і геаграфія пытанняў. Паступаюць лісты і з іншых краін. Што датычыцца Беларусі, самымі актыўнымі апынуліся жыхары сталіцы. Ад іх прыйшло каля 30% ад агульнай колькасці ўсіх пытанняў. 17% адрасантаў - з Гомельскай вобласці. Ледзь менш з Мінскага, Брэсцкага і Віцебскага рэгіёнаў.

Завершыцца акцыя "Ваша пытанне Прэзідэнту" роўна апоўначы.