Спектаклі па творах аб Вялікай Айчыннай вайне праходзяць у гімназіях Мінска

18 мая 2022

Урокі памяці ў сталічных школах і гімназіях праходзяць і ў фармаце аматарскіх спектакляў паводле твораў пра Вялікую Айчынную вайну. Так, на сцэне 12-й гімназіі Мінска школьнікі паказалі інтэрпрэтацыю знакамітага твора Барыса Васільева "А досвіткі тут ціхія..." У пастаноўцы прынялі ўдзел маладыя акцёры гімназічнага тэатра-студыі, а саму замалёўку ўпрыгожылі ў стылі мюзікла танцамі і песнямі ваенных гадоў. 

У Год гістарычнай памяці такія тэатралізаваныя пастаноўкі, тэматычныя экспазіцыі і фотавыставы ў стылі рэтра, сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай, а таксама інтэрактыўныя школьныя заняткі ў выглядзе лекцый яшчэ раз нагадваюць вучням пра важнасць з павагай ставіцца да сваёй гісторыі, вучаць шанаваць памяць пра абаронцаў беларускай зямлі і яе гераічнае мінулае.