Кранальная гісторыя з актуальнай тэмай у сюжэте на сцэне ліцэя БДУ. Тэатр-студыя "На філфаку" паставіла спектакль, дзе ў цэнтры ўвагі хлопчык-аўтыст Крыстафер. У свае 15 пасля пераломнай падзеі ён выходзіць з зоны камфорту, становіцца дэтэктывам і здзяйсняе ўчынкі, пра якія раней з-за сваіх асаблівасцей ніколі і не думаў. Каб у пастаноўцы паводле англійскага рамана Марка Хэдана максімальна перадаць свет дзіцяці з аўтызмам, ажылі нават прадметы афармлення сцэны. Ролі дэкарацый і рэквізіту выконваюць таксама акцёры.
Тэатр-студыя "На філфаку" ў гэтым годзе адзначыць свой 25-ы юбілей. У рэпертуары творчага аб'яднання спектаклі па п'есах як беларускіх, так і замежных аўтараў.













