Выратавацца ад спякоты мінчанам дапамагае марожанае

10 Ліпеня 2014
Амаль 60 тон ласунку штодзень з'ядаюць жыхары сталіцы. А гэта прыкладна 750 000 порцый эскімо. Улетку, акрамя стацыянарных магазінаў, кафэ, рэстаранаў і бараў, марожанае прадаецца і ў пунктах дробнарознічнага гандлю. Іх у Мінску амаль тысяча. Асартымент большасці сталічных магазінаў налічвае ад 40 да 100 найменняў марожанага. З надыходам летняй спякоты павялічыўся таксама і попыт на прахаладжальныя напоі.