Выратаваць чалавека з воднага палону за некалькі секунд

22 марта 2018

У Любані прайшоў абласны чэмпіянат. Задача спартсменаў – правільна транспартаваць з глыбіні манекен вагой больш за 50 кілаграмаў і прадэманстраваць прыёмы першай дапамогі. У спаборніцтвах удзельнічалі звыш сотні маладых людзей. Для іх стваралі рэалістычныя сітуацыі. Сёлета перамаглі атлеты з Маладзечанскага раёна.

Лепшых спартсменаў запросяць у зборную Мінскай вобласці. Яны і прадставяць каманду на рэспубліканскіх спаборніцтвах.