Узламаны акаўнт Камароўкі аднавілі

11 августа 2017

"Дзякуй усім, мы вярнуліся". Такія словы з'явіліся гэтай раніцай у Instagram-акаўнце Камароўскага рынку, які некалькі дзён не працаваў. Старонка была ўзламаная ў панядзелак невядомымі, а для аднаўлення працы злачынец прасіў 15 тысяч рублёў. Увесь гэты час кіраўніцтва рынку вяло перапіску з ашуканцам і службай падтрымкі папулярнага фотададатку. У выніку выкрадзены акаўнт дапамаглі вярнуць уладальнікі Instagram - прадстаўніцтва Facebook у Маскве. Зараз старонка зноў працуе.