Ратавальнікі жыцця. Прызначэнне ратаваць іншых, рызыкуючы сабою, годна павагі

4 августа 2019

Што ж, залатыя словы героя нашага рэпартажу: "Трэба любіць сваю справу, і тады прыйдуць грошы, але ніяк не наадварот!".

Дарэчы, мы часта вымаўляем гэты журналісцкі абарот "герой рэпартажу", але часам людзей, пра якіх мы распавядаем, можна назваць героямі ў тым самым, сапраўдным, значэнні гэтага слова. 

Сапраўды, што можа быць даражэй за жыццё чалавека? Калі для адных гэта рытарычнае пытанне, то для іншых - прафесійная аксіёма. Прызначэнне ратаваць іншых, рызыкуючы сабою, годна павагі. Мы ж сёння раскажам аб тых выпадках, калі людзі апынуліся літаральна на мяжы. І толькі праяўленая мужнасць і падрыхтоўка дазволілі гэтым гісторыям завяршыцца хэпі эндам - як у кіно. 

Але гэта не кіно, а сцэнарый рэальнага жыцця. Вядома, гэтыя героі сярод нас. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод. 80 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоеныя ордэнаў і медалёў. Двое з іх і сталі героямі нашага матэрыялу. Рэпартаж Аляксандра Смірнова (відэа).