Ратавальнікі заявілі, што гатовыя да вялікай вады

6 марта 2013
У Гомельскай вобласці падтоплены 4 участкі аўтадарог і 26 падворкаў. І хоць вялікая вада ўжо дала пра сябе ведаць, пакуль абыходзіцца без глабальных наступстваў.
У гэты час года дарога з Петрыкава сканчаецца на месцы знака канец населенага пункта. У госці да палешукоў прыйшла вялікая вада. Далей адсюль толькі на лодках.
Тут практычна ў кожнага свой асабісты флот, да разводдзяў Прыпяці мясцовыя жыхары даўно прывыклі. І знаходзяць у гэтым, хутчэй, плюсы. Напрыклад, рыбу можна лавіць прама ў сябе ў гародзе. Дамы застрахаваныя, гумовыя боты напагатове.
Вада ў Прыпяці паднялася на сантыметр вышэй за крытычную адзнаку. Але панікі ў паляшукоў няма. Умовы надвор'я сёлетняй вясны дапамагаюць стрымаць водную стыхію.
Усе службы раёна гатовы да любога варыянту развіцця падзей.
На сёння ў Гомельскай вобласці падтоплены 4 участкі аўтадарог і больш за два дзясяткі падворкаў. Якія яшчэ сюрпрызы прыгатавала Прыпяць - пакажа час. Маніторынг абстаноўкі праводзіцца штодня.