Ратавальнікі выслабанілі сямёра качанят з ліўнёўкі і выпусцілі да маці

12 июля 2019

Незвычайную выратавальную аперацыю сёння раніцай правяла каманда МНС. У Мінску на пульт дзяжурнага ад прахожых паступіла паведамленне аб тым, што дапамога патрэбная качанятам. Яны праваліліся ў люк дажджавой каналізацыі і не маглі самастойна выбрацца. Ратавальнікі выслабанілі сямёра малых з ліўнёўкі і сабралі ў загараджальныя конусы. Пазней іх выпусцілі да маці, якая ўвесь гэты час цярпліва чакала сваіх птушанят.