Ратавальнікі ў белых халатах. Рэпартаж з перадавой

10 мая 2020
Перамагчы эпідэмію - задача няпростая, але пад'ёмная. Патрэбны  час, патрэбныя сродкі, патрэбныя прафесіяналы і іх суладная праца на вынік. Калі размова ідзе аб пандэміі, сіл адной клінікі недастаткова. І тады да рэжыму, у якім звычайна працуе інфекцыйная бальніца, падключаюцца іншыя. 

Што і адбылося. Многія бальніцы аператыўна падладзіліся да прыёму пацыентаў з дыягназам COVID-19. Адна з такіх -  мінская 4-ая. Экстранная перабудова структуры працы, закупка спецадзення, імгненнае перапрафіляванне дактароў - і  зараз тут паўтысячы медыкаў могуць лячыць каранавірусных пацыентаў.  У кожнага з урачоў  свая гісторыя. Адну раскажам прама зараз. Юлія Грызунт. Рэпартаж з перадавой (вiдэа).