Ратавальнікі ўзмацняюць кантроль на вадзе

8 августа 2017

З пачатку года ў Мінскай вобласці патанулі 33 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Нярэдка прычынай трагедый становіцца парушэнне элементарных правіл бяспекі і алкагольнае ап'яненне. А таксама траўмы падчас нырання ў незнаёмых месцах. Спецыялісты нагадваюць, у Мінскім рэгіёне спецыяльна для купання абсталяваны 113 пляжаў.

У зонах адпачынку ля вады пад пільнай увагай павінны быць дзеці. За бяспечнымі паводзінамі на вадаёмах сочаць спецыялісты на 23 пастах Асвода і на 7 выратавальных станцыях.