Ратавальнікі праводзяць прамыя эфіры і віртуальныя экскурсіі

22 мая 2020
У Барысаўскі рэгіянальны цэнтр бяспекі не выходзячы з дому. Прамыя эфіры і віртуальныя экскурсіі праводзяць ратавальнікі. Далучыцца да трансляцыі можна на сайце Мінскага абласнога ўпраўлення МНС або ў сацыяльных сетках. Гледачы могуць задаваць пытанні ратавальнікам, а таксама разам з імі адпрацаваць паводзіны ў экстрэмальных сітуацыях. Акрамя прамых эфіраў, відэаўрокі на актуальныя тэмы. Напрыклад, што рабіць, калі пачаўся пажар, як правільна выклікаць ратавальнікаў.

Віртуальныя экскурсіі праводзяць і ў раённых міні-цэнтрах бяспекі. Напрыклад, у анлайн-тур можна адправіцца ў Нясвіж і Валожын.