Ратавальнікі правяраюць ацяпляльнае абсталяванне і пажарныя апавяшчальнікі

6 февраля 2020
У Мінскай вобласці  люты  аб'яўлены месяцам бяспекі! Супрацоўнікі МНС праводзяць рэйды па прыватных дамах і кватэрах. Напрыклад, у Стаўбцоўскім раёне сёння пажарныя камісіі працуюць з самага ранку. Прадмет праверкі - выкананне правілаў пажарнай бяспекі. У дамах пад пільнай увагай пячное абсталяванне. А ў кватэрах ратавальнікі аглядаюць праводку і правяраюць спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў. Гаспадарам дамоў падчас агляду ратавальнікі ўручаюць  інфармацыйныя памяткі. У рамках прафілактычных рэйдаў супрацоўнікі МНС вобласці наведаюць таксама навучальныя ўстановы і працоўныя калектывы, дзе правядуць абавязковыя ўрокі бяспекі.