Ратавальнікі правераць тэхнічны стан школ і выкананне правілаў бяспекі

21 августа 2019

Крыху больш за тыдзень да новага навучальнага года. Адукацыйныя ўстановы атрымліваюць пашпарты гатоўнасці. Адначасова са спецыяльнай камісіяй школы інспектуюць і ратавальнікі. Да пачатку верасня важна не толькі праверыць тэхнічны стан будынкаў, але і выкананне правілаў бяспекі. На маніторынг разам з ратавальнікамі выехала Юлія Токар.

Начальнік Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях  Станіслаў Івуць праверку пачынае з калідора. Ужо тут важна пераканацца ў тэрміне прыдатнасці вогнетушыцеля і толькі пасля адправіцца на другі паверх. 

Бараўлянская школа нумар 3 ў Мінскім раёне адна з самых найбуйнешых. Чатырохпавярховы будынак 2 верасня прыме 1 200 выхаванцаў. Таму так важна гэты  іспыт - выкананне правілаў бяспекі - прайсці на выдатна. 

Не прапускаюць ніводнага памяшкання, а ў школе ёсць лінгафонныя класы з мультыбордамі, трэнажорныя залы, басейн - тут прапаноўваюць спартыўны кірунак.

Пакажуць і прасторны хол з інтэрактыўным экранам. Праверыць свае веды, як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, можна анлайн. 

І апошні этап - тэхналагічнае сэрца школы - вахта.

Каб школьнікі з самага дзяцінства ведалі, што ратавальнікі побач, нават вулічная пляцоўка абсталявана ў тэматыцы МНС. Тут і тэлефон спецслужбы, і тэматычнае графіці, каб нумары 101 і 112 ведаў кожны падлетак.

Прафілактычныя мерапрыемствы супрацоўнікі МНС правялі ў  школах Мінскай вобласці. Такія маніторынгі прадоўжацца і на працягу навучальнага года.