Ратавальнікі правялі праверку гандлёвых цэнтраў у Жодзіне

27 марта 2018

Бяспека гандлёвых цэнтраў, а таксама буйных гандлёва-забаўляльных аб'ектаў сталіцы і Мінскай вобласці - пад увагай супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Так, сёння ратавальнікі правялі праверку гандлёвых цэнтраў у Жодзіне. Асноўны акцэнт - на стане і спраўнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі, шляхах эвакуацыі. Таксама праверылі, наколькі персанал валодае ведамі аб тым, што трэба рабіць у выпадку ўзнікнення пажару. Ратавальнікі на практыцы пераканаліся, як праходзіць эвакуацыя наведвальнікаў гандлёвых цэнтраў пасля сігналу трывогі.

Усяго ў Мінскай вобласці больш за 100 гандлёвых аб'ектаў, праверкі якіх працягнуцца да канца сакавіка.