Ратавальнікі заклікаюць не парушаць правілы паводзін на вадзе

3 августа 2018

У спякоту ратавальнікі заклікаюць не парушаць правілы паводзін на вадзе. Не заплываць за абмежаванні, на катамаранах і лодках катацца толькі ў выратавальных касцюмах і самае галоўнае - не заходзіць у ваду ў нецвярозым стане. Гэта найбольш распаўсюджанае парушэнне. Дзеці таксама павінны быць пад наглядам дарослых пастаянна.

За купанне ў неабсталяваных месцах можна атрымаць штраф тры базавыя велічыні - гэта больш за 70 рублёў, за распіццё алкагольных напояў у месцах адпачынку - да 250 рублёў.