Ратавальнікі наведваюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры

10 июня 2019

Пад дэвізам "Бяспечнае лета". Гэтымі днямі ратавальнікі наведваюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Пра жыццёва важныя правілы дзецям расказваюць у гульнявой форме - гутарках, пазнавальных конкурсах, віктарынах і квестах. Падчас такіх сустрэч юныя адпачывальнікі могуць паспрабаваць сябе ў ролі пажарнага - прымераць форму і пасядзець за рулём аўтамабіля спецыяльнага прызначэння. Ратавальнікі заклікаюць і ўсіх дарослых звярнуць увагу на выкананне правіл бяспекі. Асабліва гэта тычыцца знаходжання ў лесе і зонах адпачынку.