Сёлета ў лясах Мінскай вобласці заблудзіліся больш як 20 чалавек. Ратавальнікі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме

7 июля 2020
Знайсці арыенціры і... не заблудзіцца. На жаль, не заўсёды гэта атрымоўваецца аматарам ціхага палявання. Сёлета ў лясах Мінскай вобласці заблудзіліся больш чым 20 чалавек. Як правіла, у такія сітуацыі трапляюць пажылыя людзі, якія дрэнна арыентуюцца на мясцовасці.  Ратавальнікі пошукавага аддзялення МНС у гэтыя дні працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Выкарыстоўваюць высокатэхналагічныя GPS-трэкеры, каб дапамагчы грыбнікам, якія заблудзіліся. Ілья Цвяткоў прыняў удзел у выратавальнай аперацыі.