Калі пошукі грыбоў і ягад завяршаюцца пошукам людзей! Ратавальнікі Мінскай вобласці ўсё часцей выязджаюць на дапамогу тым, хто заблукаў у лесе. Так, сёння ноччу супрацоўнкі МНС знайшлі 29-гадовага мужчыну, які напярэдадні згубіўся ў лесе непадалёку ад Чэрвеня. Даследаваць усе развілкі і гушчары дапамагае спецтэхніка: квадрацыклы, дроны, GPS-трэкеры. Як правіла, часцей за ўсё губляюцца пажылыя людзі, а таксама тыя, хто не выконвае простыя правілы бяспекі. Так, перад паходам у лес раяць паведаміць аб сваім маршруце родным і абавязкова ўзяць з сабой зараджаны мабільны тэлефон.
Тым жа, хто згубіўся, рэкамендуюць не панікаваць. Знайсці бліжэйшую дарогу ці раку - яны і дапамогуць выйсці з ляснога масіву.













