Ратавальнікі вобласці правяраюць печы і апавяшчальнікі

6 февраля 2020
У Мінскай вобласці люты аб'яўлены месяцам бяспекі! Супрацоўнікі МНС праводзяць рэйды па прыватных дамах і кватэрах. Напрыклад, у Стаўбцоўскім раёне сёння пажарныя камісіі працуюць з самага ранку. Прадмет праверкі - выкананне правілаў пажарнай бяспекі. У дамах пад пільнай ўвагай пячное абсталяванне. А ў кватэрах ратавальнікі аглядаюць праводку і правяраюць спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў. У прафілактычным рэйдзе паўдзельнічаў Ілья Цвяткоў.


Печы павінны быць цэлымі

Каб печ захоўвала цяпло і не стала прычынай вялікіх непрыемнасцяў. У гэтыя дні супрацоўнікі МНС Стаўбцоўскага раёна абследуюць дамы з пячным ацяпленнем - правяраюць спраўнасць абсталявання. У першую чаргу кантралююць цэласнасць канструкцыі печак. Зазоры і шчыліны ў корпусе недапушчальныя. Правяраюць і функцыянаванне дымавой засланкі. Калі яна зачыняецца не да канца - у памяшканні можна ўгарэць.


Спраўны апавяшчальнік - заклад бяспекі

Рэвізоры звяртаюць увагу не толькі на печкі. У кватэрах ратавальнікі ўважліва аглядаюць стан праводкі. Кароткае замыканне - адна з частых прычын узгарання. І самае галоўнае - праверка пажарных апавяшчальнікаў. Ад іх спраўнасці можа залежаць не адно жыццё. І ўсё ж галоўная мэта праверак - прафілактыка. Ратавальнікі наведаюць таксама навучальныя ўстановы і працоўныя калектывы і правядуць там урокі бяспекі. Бо добра вядома, што праблему заўсёды прасцей папярэдзіць.