Ратавальнікі нясуць дзяжурства ў месцах, абсталяваных для купання на Вадохрышча

18 января 2017

Ратавальнікі, медыкі і супрацоўнікі міліцыі нясуць дзяжурства ў месцах, абсталяваных для купання на Вадохрышча. Акунуцца ў палонку ў Мінску і яго ваколіцах можна сёння да 22 гадзін, і заўтра з 9 да 19 на сямі выратавальных станцыях АСВОД - Вяча, Крыніца, Заслаўе, Дразды, Камсамольскае возера і Пціч. Месцы для акунання арганізаваны і на Цнянскім вадасховішчы.

Можна акунуцца і ў купелях праваслаўных сабораў. Толькі два разы на год - напярэдадні і непасрэдна ў само свята Вадохрышча - праводзяць чын вялікага асвячэння вады. З царквы ваду нясуць дадому, дзе яна захоўваецца доўгі час.