Ратавальнікі настойліва рэкамендуюць рыбалку пакуль адкласці

15 января 2018

Вадохрышча насуперак народным прыкметам сёлета пройдзе без моцных маразоў. Пра гэта расказалі сіноптыкі. Бліжэй да сярэдзіны тыдня надвор'е пачне мяняцца, а маразы аслабнуць. І ўсё ж скандынаўскі антыцыклон паспеў не толькі ўстанавіць першы тэмпературны мінімум года, але і прывесці да першых чалавечых ахвяр. За выхадныя лёд на вадаёмах краіны ўтварыўся, але не паспеў стаць трывалым. У Смалявіцкім раёне не ўдалося выратаваць рыбака, у Пінскім раёне патануў 15-гадовы школьнік.

Надзея Сербіненка сустрэлася з ратавальнікамі і даведалася, як можна пазбегнуць няшчаснага выпадку і не апынуцца ў ледзяной вадзе.

Першыя марозныя дні і першыя ахвяры тонкага лёду. На Пятровіцкім вадасховішчы ў ледзяным палоне апынуліся два рыбакі. Выцягваць з вады іх давялося выпадковым прахожым. У жывых застаўся толькі адзін мужчына з тых, што танулі.

Ахвярай тонкага лёду стаў і 15-гадовы школьнік у Пінскім раёне. У ледзяной вадзе ён апынуўся за 200 метраў ад берага. Усё адбылося на вачах у рыбакоў, але яны не змаглі наблізіцца да месца трагедыі.

Вадасховішча Крыніца замерзла на гэтых выхадных. Але лёд яшчэ не моцны. Гэта пацвярджае і вада літаральна за 20 метраў ад мяне. Палонка адкрытая. Таму ўсе людзі, якія сёння выходзяць на лёд, патэнцыйна падвяргаюць сваё жыццё небяспецы.

Ратавальнікі праводзяць вучэнні і адпрацоўваюць свае дзеянні да аўтаматызму, як толькі з'яўляецца першы лёд. Сёння па сцэнарыі. Рыбак у адзіночку накіраваўся да цэнтра вадасховішча і трапіў у палонку. Ратавальнікі павінны прыйсці на дапамогу максімальна хутка і выцягнуць пацярпелага на бераг.

Галоўныя перасцярогі ад прафесійных ратавальнікаў: не выходзіць на лёд, калі ён цёмнага колеру. Трапіўшы ў ваду, ад холадавага шоку чалавек можа нават страціць прытомнасць.

На Вадохрышча ратавальнікі рэкамендуюць пазбягаць стыхійных месцаў для купання. Захадзіць у ваду трэба толькі ў спецыяльна арганізаваных месцах. Чакаецца, што 19 студзеня ў купаннях прымуць удзел больш як сто тысяч чалавек. А вось маразоў у пятніцу сіноптыкі не абяцаюць.

Маразы пачнуць слабець ужо з серады, а значыць, лёд стане танчэйшы. Таму ратавальнікі настойліва рэкамендуюць рыбалку пакуль адкласці.