Тушэнне маштабных узгаранняў, ліквідацыя наступстваў ляснога пажару, выратаванне чалавека з вады і дапамога тым, хто згубіўся ў лесе. Сёння ў Мінскім раёне прайшлі комплексныя вучэнні ратавальнікаў Мінскай вобласці. Супрацоўнікі МНС сумесна з пажарнымі разлікамі лясгасаў прадэманстравалі ўменне працаваць са спецыялізаванай тэхнікай, таксама паказалі зладжанасць у каманднай рабоце з ўсімі аварыйнымі службамі - медыкамі і дарожнай міліцыяй. Уводныя адпрацоўвалі ва ўмовах дрэннай бачнасці і задымленасці палігона, каб максімальна наблізіць умовы да рэальнай экстраннай сітуацыі.
Усяго на тэрыторыі Мінскай вобласці за гэты год здарылася больш за тысячу ўзгаранняў сухой расліннасці. У такіх пажарах пакутуе не толькі маёмасць чалавека, але таксама прыродныя экасістэмы цэлых рэгіёнаў. МНС папярэджвае - за выпальванне травы прадугледжаны штраф.













