Ратавальнікі Мінскай вобласці прайшлі праверку на трываласць

14 мая 2023

Прайшлі праверку на трываласць ратавальнікі Мінскай вобласці. Яны дэманстравалі свае навыкі на спаборніцтвах па мнагаборстве ў Маладзечне. Больш за сотню супрацоўнікаў МНС з розных раёнаў сутыкнуліся з імітацыяй надзвычайных сітуацый. Выманне пацярпелых з-пад завалаў, ліквідацыя наступстваў ДТЗ, уцечкі небяспечных рэчываў.

Спаборніцтвы ратавальнікаў - магчымасць не толькі прадэманстраваць свае навыкі, але і паказаць зладжанасць. Ад яе, часам, залежыць выратаванне жыццяў. Золата па праве заваявала каманда пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада вобласці.