Ратавальнікі Мінска праверылі сістэмы бяспекі ва ўстановах адукацыі

20 февраля 2020
Ратавальнікі сталіцы праверылі гатоўнасць устаноў адукацыі да надзвычайных сітуацый. Рэйды па інтэрнатах для студэнтаў, а таксама ў школах праводзяць у рамках Адзінага дня бяспекі. Спецыялісты кантралююць працэс эвакуацыі, а таксама хуткасць рэагавання адміністрацый устаноў. Тэсціруюць і сістэму пажарнага апавяшчэння.

Асаблівая ўвага да такіх арганізацый - з-за вялікай колькасці непаўналетніх. Для дзяцей і падлеткаў ратавальнікі арганізуюць прафілактычныя размовы на ўроках, а таксама міні-спектаклі, каб нагадаць элементарныя правілы бяспекі.