"Лядовыя" вучэнні прайшлі на беразе вадасховішча Дразды.
Прысвечаны яны небяспецы зімовай рыбалкі. За сітуацыяй уважліва сочыць Мінскі Асвод.
Ратавальнікі 8 гарадскіх станцый выконвалі пешыя абходы акваторыі, размаўлялі з рыбакамі і папярэджвалі аб мерах бяспекі. Варта адзначыць, што на ўзбраенне Асвод паступілі новыя шрубавыя аэралодкі "Піранні" чацвёртага пакалення.
Супрацоўнікі Асвод просяць быць уважлівымі і бацькоў. Бо часта тонкі лёд на трываласць правяраюць дзеці. Іх нельга пакідаць без нагляду ў вады.
Ратавальнікі Мінска правялі вучэнні на вадасховішчы Дразды
16 декабря 2020













