Ратавальнікі і спецыялісты АСВОДа нагадваюць пра пільнасць і ўвагу падчас адпачынку на вадзе

2 августа 2016

Прафілактычныя меры даюць свой плён - колькасць няшчасных выпадкаў на вадаёмах сёлета знізілася на 10 чалавек у параўнанні з мінулым годам. Аднак па-ранейшаму ў цэнтральным рэгіёне і сталіцы без ахвяр не абыходзіцца. Сярод асноўных прычын здарэнняў ратавальнікі называюць купанне ў нецвярозым стане і залішнюю браваду. Што тычыцца дзяцей, то часцей усяго яны тонуць, калі застаюцца без нагляду дарослых.

Ратавальнікі-вадалазы таксама раяць купацца толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах. На кожным афіцыйным пляжы працуе ратавальная брыгада і медработнікі.