Ратавальнікі рыхтуюць месцы для акунанняў на Вадохрышча

16 января 2020
Гэтымі днямі на ўсіх выратавальных станцыях, дзе афіцыйна дазволена купанне, дзяжураць медыкі і вадалазы. У сталіцы такіх месцаў некалькі. Сярод іх Дразды, Камсамольскае возера, Цнянскае вадасховішча. Лёду ў гэтым годзе на Вадохрышча, хутчэй за ўсё, не будзе. Таму на станцыях абсталёўваюць месцы сходу ў ваду. Ратавальнікі да такіх мерапрыемстваў рыхтуюцца вельмі адказна,  каб кантраляваць сітуацыю ў экстрэмальна халоднай вадзе. На міні-вучэннях пабываў Ілья Цвяткоў.

На выратавальнай станцыі “Крыніца” да Вадохрышча рыхтуюцца па-свойму - абсталююць прыстань для акунання. У гэтым годзе ледзяной скарынкі на сталічных вадаёмах не прадбачыцца, таму акунацца прыйдзецца са спецыяльных масткоў. Таксама рыхтуюць усё неабходнае для аказання першай дапамогі грамадзянам. Начальнік станцыі Віталь прызнаецца, што ў сезон загартоўвання працы ў ратавальнікаў нямала. За аматарамі зімовага купання сачыць даводзіцца штодзень. 

З абавязковых сродкаў бяспекі для наведвальнікаў імправізаванай купелі - так званы вузел Аляксандрава, вяроўка, якую будуць завязваць на рукі, каб хутка дапамагчы ў экстрэмальнай сітуацыі. Ратавальнікі заклікаюць заходзіць у халодную ваду толькі каля станцый. Бо прафесіяналам спатрэбіцца ўсяго некалькі хвілін, каб даставіць на бераг чалавека, які адчуў сябе дрэнна. 

Асноўная прычына, чаму акунацца трэба толькі ў спецыяльных месцах, – гэта рызыка страціць прытомнасць у вадзе, тэмпература якой 2-3 градусы. У гэтым выпадку ратавальнікам будзе складана вам дапамагчы. На станцыях у час масавых акунанняў  будуць дзяжурыць брыгады рэанімацыі ў дапамогу штатным медработнікам. Медыкі папярэджваюць, што перад тым як заходзіць у ваду, трэба добра падрыхтавацца. Ратавальнікі рэкамендуюць бацькам з асаблівай увагай сачыць за непаўналетнімі. С дзецьмі заходзіць у ваду толькі за руку і выводзіць малых на бераг праз 5-10 секунд.