Ратавальнікі Беларусі атрымаюць беспілотнікі для аховы лясоў

16 января 2019

Беспілотнікі з далёкасцю палёту да 300 кіламетраў неўзабаве з'явяцца на ўзбраенні беларускіх ратавальнікаў. Пра гэта заявіў Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка. Паводле слоў кіраўніка ведамства, распрацоўка апарата ўжо на фінальным этапе ў НАН Беларусі.

Тым не менш вывучаць становішча з дапамогай верталётаў беларускія ратавальнікі будуць працягваць, бо гэты спосаб маніторынгу дазваляе адразу тушыць пажар.