Беларусь засыпае снегам, хаця на календары 2 красавіка. На вуліцах Мінска працавала больш за 200 адзінак тэхнікі, але больш за ўсё дасталася ад стыхіі Гродна і Брэсцкай вобласці. Там наступствы моцнага снегападу ліквідуюць ратавальнікі. Паваленыя дрэвы, адключэнні электрычнасці - непагадзь унесла карэктывы ў жыццё рэгіёна. У Пінскім раёне ўжо выпала 26 мм, у Пружанскім 19, у Камянецкім 22, у Брэсце 23 мм ападкаў.













