"Ратавальнік будучыні": вызначаны пераможцы абласнога этапу конкурсу па робататэхніцы

15 ноября 2021

Экзашкілет і робаты для працы ў небяспечных для чалавека умовах. У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу па робататэхніцы. Ад юных інжынераў патрабавалася стварыць робата або праграму, якая можа дапамагчы ратавальнікам у іх рабоце.

З больш як 60 заявак з усяго цэнтральнага рэгіёна дыпломамі адзначаны 16 праектаў у трох узроставых катэгорыях. Самым маленькім вынаходнікам ўсяго 6 гадоў. Дарэчы, конкурс па робататэхніцы "Ратавальнік будучыні" ў Беларусі праходзіць упершыню. 

Прэзентавалі распрацоўкі дыстанцыйна, праз відэаролікі. Асноўны крытэрый адбору пераможцаў - магчымасць прымянення конкурснага праекта на практыцы. Лепшыя работы юных інжынераў прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.