Стваральнікі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" атрымалі прыз на Сусветным кангрэсе ландшафтнай архітэктуры

25 октября 2021

Стваральнікі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" атрымалі прыз на Сусветным кангрэсе ландшафтнай архітэктуры. Сусветны кангрэс і саміт праходзіў у Малайзіі. З-за эпідабстаноўкі форум арганізавалі ў анлайн-фармаце, відэаматэрыялы, а таксама даклады па архітэктурных намінантах - іх было больш за 70 - дэманстраваліся ў прамым эфіры. Трэці прыз і спецыяльны сертыфікат дастаўся камандзе беларусаў - архітэктарам і скульптарам, якія працавалі над стварэннем мемарыяла. Трасцянец - на чацвёртым месцы па колькасці загубленых жыццяў - пасля Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі. Толькі па афіцыйных даных, тут было знішчана больш як 200 тысяч чалавек. Мемарыял проста не мог не з'явіцца на зямлі народа, якія шмат пакутваў, але не зламіўся. Аб'ект не толькі нацыянальнага значэння. Гэта сусветнае месца скрухі і глыбокай пашаны ахвярам, знішчаным фашыстамі. Праект на ўсіх этапах курыраваў Кіраўнік дзяржавы. Адкрыццё адбылося ў 2015 годзе.