Створана спецыяльнае падраздзяленне ўнутраных войскаў для гарантавання бяспекі АЭС у Астраўцы

24 мая 2023

Для гарантавання бяспекі АЭС у Астраўцы створана спецыяльнае падраздзяленне ўнутраных войскаў, якое дыслакуецца ў горадзе. Прыняты ўсе меры, у тым ліку ў тэхнічным плане. Гэта падчас наведвання населенага пункта  заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

24 мая капсулу з пасланнем нашчадкам заклалі на месцы ўзвядзення будынка дэпартамента аховы ў горадзе. Падчас размовы з журналістамі Іван Кубракоў закрануў тэму гарантавання бяспекі стратэгічна важных аб'ектаў, гэты напрамак пад асаблівым кантролем.

Іван Кубракоў:

"Нашы супрацоўнікі сёння нясуць службу па ахове грамадскага парадку ў прыгранічных раёнах. Мы рэагуем на ўсе выклікі і пагрозы, а любая інфармацыя неадкладна правяраецца. Ва ўнутраных войсках МУС створана новае спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, якое ўжо нясе службу. Бяспека будзе гарантаваная".