Стварэнне новых рабочых месцаў і індывідуальны падыход да кожнага, хто шукае працу, - гэта аснова Дэкрэта № 1

29 января 2018

Такое меркаванне сёння выказаў кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў. Рэалізацыя дакумента аб садзейнічанні занятасці насельніцтва дазволіць забяспечыць роўную сацыяльную адказнасць усіх беларусаў. Сёння ў штаб-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў у Мінску прафсаюзны актыў абмяркоўвае актуальныя пытанні жыцця краіны, сярод якіх меры па рэалізацыі Дэкрэта № 1.

Па словах Міхаіла Арды, у дэкрэце закладзена важная норма – кожны, хто здольны працаваць, павінен на роўных удзельнічаць у фінансаванні сацыяльных паслуг. Практыка паказвае, што ў пытаннях працаўладкавання нярэдка патрэбны комплексны падыход. Для гэтага на месцах створаць спецыяльныя камісіі, у склад якіх увойдуць прафсаюзы.