Ствараецца адзіная база пацыентаў медустаноў

8 апреля 2013

Медыцынская электронная карта заменіць папяровыя гісторыі хваробы і створыць адзіную базу пацыентаў. У бліжэйшыя тры гады  сталічныя паліклінікі цалкам пяройдуць на віртуальнае абслугоўванне. Установы аховы здароўя не будуць прывязанымі да рэгістрацыі.


 


Як жа новая сістэма паменшыць чэргі - дэталі высвятляў Станіслаў Ліпскі.


У вялікім горадзе сустрэць знаёмага чалавека складана, і тым больш роднага, які паведаміў бы пра цябе ўсе -  напрыклад,  урачам пры шпіталізацыі ў надзвычайнай сітуацыі. Медыцынская электронная карта вырашыць праблему - яе распрацоўка ўжо пачалася.


Асноўны распрацоўшчык - Акадэмія навук Беларусі. Цікавасць праяўляюць карэйскія і кітайскія кампаніі. Электронная карта дасць магчымасць адысці ад папяровых гісторый хваробы, неабходнасць рэгістрацыі ў паліклініках па пашпарце знікне.


Акрамя пашпартных даных, на карце хроніка зваротаў у бальніцу, заключэнні ўрачоў і ўсе дыягназы - згубіць гэтыя звесткі   немагчыма. Хворым, якія страцілі прытомнасць, аказваецца адпаведная дапамога неадкладна - на карце даныя ДНК і іх група крыві.


Ужо сёння ў паліклініках горада працуюць інфакіёскі - віртуальная рэгістратура, электронныя варыянты сайтаў Міністэрства аховы здароўя - для анлайн-заказаў талонаў да ўрача. А медыцынская карта аб'яднала ўсё гэта ў адным камп’ютарным чыпе.