Саюзная дзяржава нарошчвае абаронны патэнцыял

29 октября 2014

Расія размесціць 12 баявых Су-27 і звяно Мі-8 на ваеннай базе ў Бабруйску - такія дамоўленасці паміж Мінскам і Масквой былі дасягнуты сёння на сумеснай калегіі міністэрстваў абароны. Акрамя таго, да канца года Расія завершыць пастаўку ў нашу краіну чатырох комплексаў С-300. Кожны год Саюзная дзяржава нарошчвае абаронны патэнцыял. Бакі рыхтуюць дзясяткі зброевых кантрактаў, больш за паўсотні ўжо падпісаны. Усё гэта дапаможа нашым краінам агульнымі сіламі трымаць пад кантролем паветраную мяжу. І адной з галоўных тэм пасяджэння стала падрыхтоўка сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў. У наступным годзе Шчыт Саюза-2015 пройдзе ў новым, пашыраным фармаце.


Юрый Жадобін, Міністр абароны Беларусі:


У планах на 2015 год асноўным мерапрыемствам будуць сумесныя вучэнні Шчыт Саюза 2015, які пройдзе на палігонах РФ і РБ. Тут мы ўнеслі некаторыя змяненні і пашырылі вучэбныя пытанні, якія будуць адпрацаваныя.



Сяргей Шайгу, Міністр абароны Расіі:


Пашырэнне звязана са зменлівым становішчам і ля нашых межаў, і ў свеце ў цэлым. Мы хацелі б адпрацаваць шэраг практычных дзеянняў і мерапрыемстваў у выпадку ўзнікнення новых пагроз для Садружнасці.


Адной з прыярытэтных тэм стала праграма падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларуская і расійская арміі не толькі прымуць сумесны ўдзел у парадзе. Запланаваны і комплекс мемарыяльных і пошукавых работ.