Саюз жанчын БДУ сёлета адзначае 20-годдзе

6 марта 2019

Віншавальны марафон невыпадкова пачалі напярэдадні 8 Сакавіка. На філфаку БДУ разгарнулася аўтарская майстэрня Галіны Жамчужнікавай. Калекцыя гліняных лялек аб'яднала паўсотні жаночых вобразаў. Кожная цацка зроблена ўручную.

На сцэне ўніверсітэта свае творчыя нумары паказалі ўдзельнікі дзіцячага ансамбля танца "Літарынка" і ўзорны аркестр эстрадна-сімфанічнай музыкі пад кіраўніцтвам Валерыя Быкава.

Святочныя канцэрты да Міжнароднага дня жанчын адбудуцца ў кожным раёне сталіцы.