"Саюз-ФГ" ляціць да МКС з беларуска-расейскім касманаўтам на борце

22 марта 2018

З касмадрома Байканур стартавала ракета-носьбіт "Саюз-ФГ" з пілатуемым караблём. На яго борце знаходзіцца новы экіпаж, які адправіцца да МКС. У яго ўваходзіць Алег Арцем’еў - касманаўт Раскосмаса з беларускімі каранямі. Яго бацька родам з Віцебска, дзе зараз і жывуць бацькі. Таксама на караблі амерыканскія бортінжынеры - астранаўты НАСА Эндру Фойстэл і Рычард Арнальд. Гэтую тройцу чакаюць 5 месяцаў напружанай працы - дзясяткі даследаванняў і эксперыментаў. У вольны час яны хочуць правесці касмічны футбольны паядынак. Для гэтага камандзір Алег Арцем’еў узяў з сабою мяч.