Зусім хутка вучні вернуцца ў свае школы

12 августа 2013

Навучальныя ўстановы ўжо праходзяць праверку гатоўнасці. Многія навучальныя ўстановы не пакідаюць без увагі сваіх вучняў і падчас летніх канікулаў. У імянной, Ірынінскай гімназіі пабывала наш карэспандэнт Вольга Халадовіч.



Яны прыходзяць сюды нават на летніх канікулах. Хтосьці ў летні лагер, хтосьці адрамантаваць мэблю, а хтосьці ўжо рыхтуецца да лінейкі. Праўда, пакуль не ў форме гімназіста, а ў майках і шортах. Усё-такі лета на двары.


Ірынінская гімназія адзіная ў сваім родзе. Імянная. У гонар адной з гаспадынь Гомельскага маёнтка Ірыны Паскевіч. Княгіня была вядомай асветніцай і займалася дабрачыннасцю.


У княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч - народжанай Варанцовай-Дашковай - была выдатная адукацыя. Яна ведала некалькі моў і ўпершыню перавяла на французскую мову раман Льва Талстога Вайна і мір. Таму ў гімназістаў першапачаткова высокая планка -трэба адпавядаць сваёй апякунцы.


Яны з гонарам называюць сябе ірынінцамі. Прыкладна 90 працэнтаў выпускнікоў гімназіі становяцца студэнтамі ВНУ. Але гэта ўжо пасля заканчэння вучобы, а на працягу 11 гадоў яны - удзельнікі алімпіяд, фестываляў і конкурсаў. У тым ліку і міжнародных.


Юрый Набока, дырэктар ДУА Гомельская Ірынінская гімназія: Мы маем праграму развіцця, у якой закладзена вельмі шмат маральных прынцыпаў, дзе не проста навучэнец, які ўсё ведае па прадметах на 8, 9, 10, але яшчэ і маральныя каштоўнасці. Гэта гонар, абавязак, адказнасць, патрабавальнасць.


Тут адразу некалькі асноўных прынцыпаў развіцця, сярод якіх дабрыня, актыўнасць, талент, прафесіяналізм. Педагогі падкрэсліваюць: хацелася стварыць такія ўмовы, каб дзеці прыходзілі сюды з задавальненнем.


Анастасія Кочатава, выпускніца ДУА Гомельская Ірынінская гімназія: Нягледзячы на тое, што я выпускніца, мяне ўсё яшчэ цягне ў гімназію, таму што за 11 гадоў настаўнікі сталі такімі роднымі і блізкімі людзьмі, што цяжка расставацца. Хочацца вярнуцца, сесці за парту, убачыць знаёмыя твары.


Дэвіз Ірынінскай гімназіі - На добрую асвету!. І вучацца тут не для адзнак або школы. А хутчэй для жыцця. Задача педагогаў - навучыць гімназістаў думаць, ствараць і працаваць. Гэта значыць усяму таму, што трэба ў жыцці, каб дабіцца поспеху.