Зусім хутка галоўных хлебаробаў краіны сустрэне сталіца Дажынак

9 сентября 2013

Жлобін мяняецца да свята. Горад ужо ўпрыгожыла кованая ладдзя - гэта яго геральдычны сімвал. У стадыі завяршэнні ўсе падрыхтоўчыя працы. Бо меней за тры тыдні застаецца да вялікага народнага свята.


Віталь Краснабаеў адправіўся ў Жлобін і адным з першых убачыў новы помнік. Яна стаіць на хвалі і, здаецца, вось-вось рушыць у дарогу. Шмат гадоў ладдзя ўпрыгожвае герб Жлобіна, але помнік галоўнаму гарадскому геральдычнаму знаку з'явіўся толькі цяпер. Аўтар праекта - Віктар Смоляр - стаўку рабіў не на гістарычную дакладнасць дэталяў, а на тое, як яго ладдзя ўпішацца ў гарадскі ландшафт. Гаворыць, вобраз атрымаўся рамантычным.


Выбіраць праект сімвала горада уладам Жлобіна давялося з дзясятка прапаноў. Конкурс аб'явілі ў лютым, адразу як горад быў абраны сталіцай Дажынак. За тры тыдні да свята ладдзя заняла сваё месца на пастаменце. Яе вышыня шэсць з паловай метраў. А над медным каваным каркасам працавалі паўтара дзясятка майстроў. Да паунаты вобраза засталося толькі выкласці гранітам падмурак. І ўпарадкаваць тэрыторыю.


Уладзімір Бабок, галоўны архітэктар г. Жлобіна: Спыніліся на ладдзі скульптара Смоляра. Яна падыходзіла пад нашы крытэрыі. Эстытычна, дынамічна, не статычна. І вельмі добра ўпісалася ў ансамбль.


Згодна з фестывальнай планіроўкай горада, ладдзя будзе як раз насупраць галоўнай сцэны свята. Дарэчы, у Жлобіне адмовіліся ад ўзвядзення амфітэатра на карысць зборнай сцэны. Увогуле, улічыўшы вопыт былых дажыначных райцэнтраў, тут вырашылі не будаваць шмат новага. А абнавіць тое, што есць. У выніку, змяніліся два мясцовыя вакзалы. Аўта і чыгуначны. Новае жыццё атрымае Палац культуры металургаў.


Аляксандр Сакалоў, намеснік старшыні Жлобінскага райвыканкама: Работы практычна выкананы на 92-93%. Засталіся апошнія штрыхі на асноўнай пляцоўцы і на іншых аб'ектах горада.


Галоўная новабудоўля свята - дзевяціпавярховая гасцініца. Яе збудавалі за тры месяцы. Да адкрыцця засталіся лічаныя дні.


Яшчэ адзін падарунак да Дажынак - ужо ад беларускіх чыгуначнікаў. Першая у гісторыі Гомельскай вобласці электрычка пойдзе са Жлобіна. Акурат, у дні фестывалю. Зараз заканчваюцца апошнія падрыхтоўчыя работы.






Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя