Зусім не марозныя планы ў надвор'я на гэтым тыдні

4 февраля 2013
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, тэмпература паветра будзе вышэйшая за норму на пяць градусаў і будзе адпавядаць надвор'ю сярэдзіны сакавіка. Але нягледзячы на высокі плюс, сонца не выгляне. Замест яго - пахмурны тыдзень з мокрым снегам і дажджамі. Сёння ўначы ад 2 да 7 марозу, удзень да 4 цяпла. У сераду і чацвер да плюса на слупках дадасца снег альбо дождж.